Магіла бацькі Уладзіміра Караткевіча ў Воршы



Старыя праваслаўныя могілкі па вуліцы Пралетарскай ў Воршы. Магілы з левага боку ад сцежкі асфальтаванай у накірунку да брацкіх магіл. каля 20 метраў ад цэнтральнага ўвахода.  

Тут пахавана і пляменніца Караткевіча Раіса Барабаш – дачка старэйшага брата Валерыя Караткевіча, які загінуў на фронце. Бацька пісьменніка Сямён Цімафеевіч Караткевіч нарадзіўся ў 1887 годзе, памёр у 1959, вучыўся ў гарадскім вучылішча ў Воршы, працаваў у казначэйстве, у часы СССР – інспектарам па бюджэце ў Аршанскім раённым фінансавым аддзеле.

Беларускае Радыё Рацыя