“Майстар-клас Міхала Анемпадыства” ад Беларускага калегіюма



У менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» прайшла вечарына памяці мастака, паэта, стваральніка тэкстаў «Народнага альбому» Міхала Анемпадыстава.

Гаворыць Ірына Дубянецкая:

— Сёлета Міхал ужо не правядзе майстар-клас. Мы падумалі, што правядзём гэты майстар-клас за яго, бо застацца без майстар-класу Анемпадыстава мы не хочам. Толькі ён будзе хутчэй «у гонар» Міхала Анемпадыстава. Ён вельмі дарагі нам дагэтуль. Што такое для нас Анемпадыстаў? Вось усё, што добрае прыдумаеш, тое і падыходзіць: мастак, дызайнер, паэт, стваральнік тэкстаў Народнага альбому, адзін з пачынальнікаў беларускага року, мысляр, эсэіст, інтэлектуал, эстэт.

На вечарыне ўспамінамі пра Міхала Анемпадыстава і развагамі пра ягоную багатую творчую спадчыну дзяліліся калегі, сябры і сваякі творцы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя, Менск