„Макбет” на беразе Дзвіны



Нарэшце здейснілася мара кіраўніцтва і актораў Віцебскага драматычнага тэатра – уночы на адкрытай пляцоўцы на высокім беразе Дзвіны быў паказаны спектакль “Макбет”. Адбылося гэта ў рамках Міжнароднага фэстывалю мастацтва “Славянскі базар”.

Кажа літаратурны рэдактар тэатра Алесь Замкоўскі:

– Падзея праініцыяваная дырэктарам, мастацкім кіраўніком тэатра Валерыем Анісенкам. Ён даўно гэта меў на задуме і нарэшце здолеў разам з усім віцебскім тэатрам паставіць трагедыю “Макбет” Уільяма Шэкспіра на адкрытай пляцоўцы. Гэта было арганізавана на мемарыяльнай сядзібе Іллі Рэпіна ў Здраўнёва, дзе адбыўся начны паказ англійскай трагедыі, так бы мовіць, у беларускіх абставінах.

Гэта не першая пастаноўка „Макбета” пад адкрытым небам. У 1996 годзе спектакль быў паказаны на Эдынбургскім тэатральным фестывалі ў Шатландыі.

Начны паказ трагедыі „Макбет” тэатр прысвяціў 450-годдзю Уільяма Шэкспіра.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксандр Ружачка