„Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім Я”



У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылі выставу “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім Я”, прысвечаную 125-годдзю пісьменніка.

Гаворыць навуковы супрацоўнік музея Паліна Саўген:  

– За назву выставы ўзята частка выказвання Максіма Іванавіча Гарэцкага. Выстава складаецца з васьмі тэм. Максіма Гарэцкага нельга адарваць ад сям’і, які і сям’ю ад яго. Таму паралельна на выставе змешчаны матэрыялы прысвечаныя яго роднаму брату Гаўрылу Іванавічу Гарэцкаму. На выставе змешчаны ўнікальныя матэрыялы прадстаўленыя пляменнікам Максіма Іванавіча Гарэцкага Радзімам Гаўрылавічам Гарэцкім.

Выстава “Ахвярую сваім Я” адмыслова стваралася, як перасоўная. У юбілейны год Максіма Гарэцкага яе пакажуць у розных гарадах Беларусі, а таксама за межамі краіны.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск