Малады менскі дуэт NAVI выступіў у Гародні



Малады менскі дуэт NAVI, які існуе троху болей за год, прадставіў у гарадзенскім Мак-Кафэ сваю праграму. Большасць песень, што прагучалі ў Гародні – гэта альбом гурта пад назвай “Лаві”, а таксама новыя трэкі.

IMG_7890 1

Назву альбома музыкі тлумачаць “Лавіце нас, наш альбом, лавіце нашыя эмоцыі!”.

Гарадзенцы пачулі песні па-расейску і па-беларуску – расказвае адна з вакалістак калектыву Ксенія Жук:

– Мы ўжо за год зразумелі, што мы можам спяваць не толькі лірычныя кампазіцыі, але і нешта такое трошку цяжкае.

Гэты выступ дуэта NAVI стаў другім на працягу году ў Гародні, і сабраў каля 50 прыхільнікаў гурта рознага ўзросту.

Беларуская Радыё Рацыя