“Маленне агню і ветру”



У сталічным “Палацы мастацтваў прайшло адкрыццё выставы памяці Фёдара Ястраба і прэзентацыя пяцітомніка яго санетаў.

Гаворыць паэт Навум Гальпяровіч:

Мы недаацэньваем часам нашых сучаснікаў. І калі мы гаворым, што ёсць беларуская літаратура, што ёсць культура беларуская, то трэба больш пільна ўглядзецца ў тое, што мы маем. А мы маем выдатнага мастака і выдатнага паэта. І цяжка сказаць, дзе ён больш выдатны: як мастак ці як паэт. Не будзем мы гэтага дзяліць. Вось гэтыя пяць тамоў – значны і глыбокі ўнёсак у нашу айчынную літаратуру.

Апошні перыяд жыцця Фёдар Ястраб з-за хваробы не мог займацца жывапісам, а таму звярнуўся да паэтычнай творчасці. Ён пайшоў у іншасвет у 2014 годзе.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара