“Мама, я хачу быць рыцарам!”: 1-2 ліпеня ў Вілейцы рыцарскі фэст



“Мама, я хачу быць рыцарам!”, – кажа дзяўчынка ў сукенцы. – “Не бывае дзяўчат-рыцараў”. – “А вунь, вунь ідуць!” Яна з бацькамі прыйшлі ўбачыць рыцараў з 16 клубаў і двух краін. Рыцары прыехалі на бераг Віліі на некалькі дзён, каб змагацца і ўзяць замак на рыцарскім фэсце “Гонару продкаў”. Ён у гэтым годзе праходзіць другі раз і прысвечаны падзеям грамадзянскай вайны, што пачалася ў 1430 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя