Маргарыта Ляўчук і Сяржук Доўгушаў прадставілі новае відэа „Сівы конь”
Музыкі заклікалі рабіць данаты на падтрымку людзей культуры праз форму на сайце.
«І гэта не выпадкова. Бо сродкі, якія паціху, але пастаянна збіраюцца на дабрачынным рахунку, мы скіроўваем на захаванне і развіццё нашай культуры. Дзякуючы вашым данатам, творцы, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, могуць атрымаць псіхалагічныя кансультацыі, аплаціць незаконна прысуджаныя штрафы. Мы кампенсуем працу адвакатаў, дапамагаем з пераездам і медыцынскай страхоўкай. Даём магчымасць выдыхнуць і сабрацца з сіламі, каб чалаевек зноў адчуў памкненне да творчасці», — пішуць арганізатары збору.
