“Марскую нявесту” са Слоніма пакажуць у Гародні



Слонімскі драматычны тэатр 18 чэрвеня правядзе аднадзённыя гастролі ў Гародні. У абласным тэатры лялек слонімскія артысты пакажуць спекталь для дзяцей “Марская нявеста” па п’есе Юрыя Дунаева.

Музычная казка парадуе юных і дарослых гледачоў прыгодамі хлопчыка Мікіты і дзяўчынкі Насты. А таксама пазнаёміць гледачоў з марской царэўнай, яе дочкамі і малым Кіцёнкам. У спектаклі шмат прыгод, сцэнічных эфектаў і музыкі.

 

Дарэчы, гэта першыя гастролі Слонімскага драмтэатра ў Гарадзенскі абласны тэатр лялек за апошнія 7 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя