Марыя Прашкоўская: Мастацтва не павінна быць цэнзуравана



Для сучаснага мастака здольнасць тонка адчуваць навакольны свет і рэагаваць на падзеі і працэсы важней, чым класічная мастацкая адукацыя.

А вось узаемадзеянне творцы з дзяржавай павінна насіць асаблівы характар, пра што і распавядае ўкраінская мастачка Марыя Прашкоўская:

– Мне здаецца, што было б добра, калі б дзяржава стварала ўмовы для мастакоў, каб мастакі менш думалі пра тое, як ім пракарміць сябе і сваю сям’ю. Калі дзяржава будзе падтрымліваць мастацтва і культуру, то гэта будзе ствараць сацыяльнае запатрабаванне на мастацтва і культуру. Я не лічу, што падтрымка дзяржавы мастацтва павінна быць цэнзураванай.

.

Адна з перавагаў украінскіх творцаў і мастакоў перад беларускімі калегамі ў тым, што яны могуць спадзявацца на фінансавую падтрымку фондавых арганізацыяў унутры краіны ва ўмовах чыстай канкурэнцыі.

 

Беларускае Радыё Рацыя