Масленка ў «Арт Сядзібе»



Пасля Калядаў у традыцыйным беларускім календары надыходзіць народнае свята Масленка. Пра яго ў менскай «Арт Сядзібе» распавядала даследчыца Алена Ляшкевіч.

– У беларускай традыцыі Масленка можа прыпадаць на перыяд з 3 лютага да 14 сакавіка. І такім чынам, можа, нягледзчы на тое, што здаецца так рана, ужо магла б быць Масленка, калі б быў ранейшы Вялікдзень. Сёлета Вялікдзень адносна ранні, таму і Масленка ранняя: у праваслаўных – 8-га, у каталікоў – 1-га. Праваслаўныя адзначаюць Масленку на 8-м тыдні перад Вялікаднем, а ў каталікоў Масленка заканчвалася за 40 дзён да Вялікадня і ў розных лакальных традыцыях магла мець розную працягласць.

Масленку як нерэлігійнае свята пасля вайны ўключылі ў метадычкі клубных святкаванняў. Дзякуючы гэтаму традыцыі свята дажылі да нашых дзён.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара