Мастак Іван Чарнякевіч наведаў Беларусь з персанальнай выставай



Мастак з Санкт-Пецярбургу, ураджэнец Пружанскага раёна, Іван Чарнякевіч наведаў Беларусь з персанальнай выставай. Экспазіцыя адкрылася ў выствачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра ў Берасці.

Для Беларускага Радый Рацыя перадае Ярына Троіцкая з Пружанаў:

– Іван Чарнякевіч жыве ў культурнай сталіцы Расеі Санкт-Пецярбургу, але пра сваю “малую Радзіму” мастак не забываецца ніколі. Кожны год ён жонкай і сынам наведвае Пружаны. У Беларусі свае працы творца высталяе ўпершыню. Дарэчы, ён свабодна валодае беларускай мовай. Летась яго выстава ў Санкт-Пецярбургу адкрылася таксама на роднай мове. Спрычыніцца да творчаго сусвету знакамітага пружанца можна будзе да канца ліпеня.

 На выставе прадстаўлены 22 работы, выкананыя на палатне і ядвабе. Гэта сапраўдны свет фарбаў і эмоцый, фантасмагорыя квітнеючых палеткаў і глыбіня марской бездані.

 Ярына Троіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

 Фота b-g.by