Мемарыяльны знак яўрэям гета паставілі каля танцпляцоўкі



У Слоніме, у гарадскім парку, амаль каля самай танцпляцоўкі, мясцовыя вертыкальшчыкі паставілі мемарыяльны знак “У памяць пра загінулых яўрэяў слонімскага гета 1941-1942 гадоў”. Побач з мемарыяльным знакам устанавілі падстаўку з тэкстам на рускай, беларускай і ангельскай мовах у выглядзе падстаўкі для нот.

Такога здзеку над слонімскімі яўрэямі не было з часоў вайны. Няўжо не знайшлося іншага месца для гэтага мемарыяльнага знаку 20 тысячам загінулым яўрэяў? І цяпер у гарадскім парку, дзе адбываюцца розныя вясёлыя мерапрыемствы, танцы, скокі, гульні, побач будзе стаяць гэты сумны мемарыяльны знак.

Сапраўды, падчас вайны ў Слоніме існавала гета, дзе гітлераўцы ўтрымлівалі людзей яўрэйскай нацыянальнасці. Гета знаходзілася паміж Шчарай і каналам Агінскага. Але не на левым беразе канала Агінскага, дзе паставілі знак. Для яго можна было знайсці зусім іншае месца. Ну, хаця б перад мостам, як ісці ў парк.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара