Менская выстава геаграфічных мапаў ВКЛ



000963_821794„Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах” – пад такім загалоўкам пачала працаваць выстава ў менскай крэатыўнай прасторы „Цэх”.

Арганізатары выставы прапануюць зірнуць на старадаўнія геаграфічныя мапы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Еўропы і свету. Кажа рэцэнзент выставы, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч:

У Еўропе карты выконвалі, канешне, сакральную функцыю. Быў свет, у цэнтры якога быў Іерусалім – Святая Зямля. А ўсе астатнія рэгіёны пададзены не для падарожжа, а для ўяўлення. Гэта так званая Радзівілаўская мапа, якую замаўляе Радзівіл Сіротка, а друкуецца яна ў Антверпене. Наша частка Еўропы – Цэнтральна-Усходняя – была адлюстравана на гэтай мапе на найвышэйшым узроўні.

Арганізатары выставы — Беларуская філасофская прастора, Лятучы ўніверсітэт, выдавецтва „Эканомпрэс”, „Цэх”.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН

Фота belarus.b, БелаПАН