Месяц таму пайшоў з жыцця паэт Алесь Каско



Адыход творцы Алеся Каско – гэта значная страта для літаратурнага жыцця Берасцейшчыны. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў месяц таму пайшоў з жыцця. Усе калегі запомнілі яго як выдатнага літаратара і добрага сябра, які заўсёды працягваў руку дапамогі.

Прыгадвае выкладчык Мікола Сянкевіч:

– Вучыўся ў яго – культуры пісьма, культуры радка. Не магу сказаць, што ён быў маім настаўнікам, але тым не менш ён дапамагаў. Першае апавяданне не без яго ўдзелу было надрукавана ў берасцейскім альманаху яшчэ ў перабудовачныя гады. Таксама калі ў мяне выйшла першая кніжачка, танюткая, у 1997 годзе, то ён спрыяў таму, каб яна прагучала, я нават стаў лаўрэатам прэміі “Берасцейская зорка”.

Алесь Каско сышоў з жыцця 26 лістапада на 66-м годзе жыцця. Ён быў першым лаўрэатам Мядовай літаратурнай прэміі. Працаваў настаўнікам у школе і журналістам у раённай газеце.

Беларускае Радыё Рацыя