MietNakcis: калядная вечарына



Вось ужо ў трэці раз у менскай этна-краме “Рагна” пройдзе арганізаванае “Свайкстай” каляднае мерапрыемства – MietNakcis. Дзейства адбудзецца ў калядную пару – 20 снежня (пятніца). Пачнем а 7-й вечара.

Перш прэзэнтуем кнігу, выдадзеную ўвосень у “Бібліятэцы “Свайксты”, – пераклад з Ёнаса Трынкунаса, “Шлях старалітоўскай рэлігіі“. Адмыслова запрашаем да выказвання тых, хто ўжо прачытаў кнігу. Тыя, хто толькі хацеў бы займець, змогуць набыць кнігу па ніжэйшым, рэдакцыйным кошце.

Супольна пагутарым пра тутэйшых, балцкіх, старалітоўскіх багоў, а таксама пра шматстайнасць каляднай абрадавасці – пра разнастайнасць складнікаў вялікай каляднай містэрыі на Зімовы сонцаварот. Будзе і прамы абрадавы момант.

У другой палове вечарыны калядных песень запяюць гурты Dainava, Горынь, VolArt. Будзе адмысловых калядных страў, якіх мо’ нідзе больш, апроч як тут, і не пакаштуеце. Нечаканкі-сюрпрызы таксама будуць.

budzma.by