Мікалай Чаргінец стаў ганаровым грамадзянінам Менску



Менскі гарадcкі савет дэпутатаў надаў 21 снежня пісьменніку Мікалаю Чаргінцу званне ганаровага грамадзяніну Менску.

Чаргінец нарадзіўся ў 1937 годзе ў Менску, цяпер узначальвае дзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі і грамадскі Савет па маралі.

З літаратараў званне ганаровых грамадзянаў Менску атрымалі Пятрусь Броўка і Максім Танк.

Папярэдняе ўганараванне гэтым статусам адбывалася ў 2007 годзе. Тады ганаровымі грамадзянамі сталіцы сталі фэхтавальніца Алена Бялова, балетмайстар Валянцін Елізар’еў і спявак Анатоль Ярмоленка.

svaboda.org