Мікалай Крывальцэвіч: Цікавасць у архелагічным свеце да нас вельмі вялікая



Беларусь, дзякуючы сваім тарфянікам, захавала безліч артэфактаў, звязаных з побытам людзей каменнага веку. Пра гэта ішла размова ў Менску на прадстаўнічай міжнароднай археалагічнай канферэнцыі ў Акадэміі навук Беларусі.

Сваё бачанне выказвае яе ўдзельнік – кандыдат гістарычных навук Мікалай Крывальцэвіч:

– Гэта міжнародная канференцыя, надзвычай прадстаўнічая для апошніх нашых часоў. Былі прадстаўнікі суседніх краін і навуковых цэнтраў – і Расеі, і Украіны, і Прыбалтыйскіх краін, а таксама Польшчы, Германіі, Англіі і некаторых іншых краін. Прадстаўніцтва значнае, таму што цікавасць да нашай тэрыторыі ў археалагічным свеце вельмі вялікая, бо яна да пэўнага часу лічылася тэра інкогніта.

101-1

Наша краіна можа стаць своеасаблівым палігонам для супрацоўніцтва беларускіх навукоўцаў з заходне-еўрапейскімі археолагамі. Матэрыялы, здабытыя айчыннымі даследчыкамі, могуць быць даследаваны ў лабараторыях на Захадзе ў агульных інтарэсах вывучэння старажытнага перыяду існавання еўрапейскіх народаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя. 

Фота Артура Прупаса