Міхась Баўтовіч: Мусім рупіцца пра захаванне сваёй спадчыны



Недзяржаўныя выданні ў рэгіёнах. Полацкая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў пачала працу па падрыхтоўцы выставы, прысвечанай недзяржаўным друкаваным выданням Полаччыны, якія пабачылі свет у 80-90-х гадах мінулага стагоддзя.

Гэтую ініцыятыву падтрымлівае і полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч:

– Думаю, яшчэ можна знайсці гэтыя выданні. На руках павінны быць экземпляры. І варта зрабіць не проста сціслы каталог, але з аглядам тых выданняў, з апісаннем таго, што ў іх змяшчалася. Гэта было б добра. Ва ўсялякім выпадку гэта паказала б літаратурны працэс, які ішоў у Полацку цягам апошняга чвэрць стагоддзя.

З ініцыятывай такой выставы выступіў старшыня полацкай філіі БАЖу Віктар Стукаў.

„Мусім самі рупіцца пра захаванне сваёй спадчыны і той гісторыі, якая адбывалася ў нас на вачах, непасрэднымі ўдзельнікамі якой мы таксама былі”, – адзначыў Міхась Баўтовіч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара