Міхась Скобла атрымаў „Глінянага Вялеса” ля помніка дзяржаўнасці



Адной з цэнтральных падзеяў полацкіх Дзён беларускага пісьменства стала адкрыццё ля Сафійскага сабора мемарыяльнага знака „Полацак – калыска беларускай дзяржаўнасці”. У мерапрыемстве бралі ўдзел міністры, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтва Полацкага раёна.

Адразу пасля адкрыцця мемарыяльнага знака адбылася цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”, якая была заснаваная на Полаччыне Таварыствам вольных літаратараў у 1993 годзе. Сёлета лаўрэатам прэміі стаў паэт, эсэіст, даследчык беларускай літаратуры Міхась Скобла. Узнагародай адзначана ягоная кніга выбранай паэзіі „Камізэлька для месяца”.

Прэмію лаўрэату ўручыў старшыня арганізацыйнага камітэта ўзнагароды Алесь Аркуш.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы