Міхась Скобла сустрэўся з землякамі



Даўно жыхары Зэльвеншчыны не запрашалі на сустрэчы свайго таленавітага земляка, паэта, літаратуразнаўца, перакладчыка і журналіста Міхася Скоблу.

img_3617

І вось такая доўгачаканая сустрэча нарэшце адбылася ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ў панядзелак, 12 снежня. Гэту сустрэчу арганізавала шчырая прыхільніца творчасці свайго земляка жыхарка Зэльвы Яніна Шматко.

Да сустрэчы з Міхасём Скоблам бібліятэкары Зэльвеншчыны наладзілі выставу твораў пісьменніка, а таксама арыгінальны вусны часопіс “Залаты юбіляр лістапада—2016”, прысвечаны 50-годдзю паэта.

Вусны часопіс складаўся з васьмі старонак, які дапаўняў сам Міхась Скобла, а таксама літаратары Валянцін Дубатоўка, Сяргей Чыгрын, барды Таццяна  Грыневіч і Уладзімір Бартош.

У гэты вечар у Зэльвенскай бібліятэцы гучалі вуршы Міхася Скоблы, шчырыя словы ў ягоны адрас ад землякоў-зэльвенцаў, падарункі юбіляру і падарункі землякам ад літаратара з аўтографамі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара