Міхасю Мельніку – 65 гадоў



65 гадоў адзначыў паэт, журналіст і краязнаўца з Ліды Міхась Мельнік. На творчую вечарыну ў канферэнц-зале Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся сябры, калегі і вучні Міхася Іванавіча, каб павіншаваць яго з юбілеем.

mel2

Мясцовыя кампазітары і барды прадставілі і выканалі перад гасцямі юбіляра некалькі песень на вершы паэта, а таксама прадставілі відэа-замалёўку пра Міхася Мельніка. Як зазначыў сам юбіляр, словы віншаванняў настолькі яго расчулілі, што ён перастаў адчуваць свае 65 гадоў.

– Я нават не адчуваю, што мне 65 гадоў. Вялікі дзякуй усім тым, хто сёння прыйшоў, казаў у мой адрас добрыя словы, вершы чытаў, дарыў кветкі. На сэрцы вялікая радасць ад таго, што мяне помняць, хоць я не працую і жыву ў асноўным у вёсцы, на Нёмане і пішу вершы, прыемна чуць добрыя словы.

Міхась Мельнік – паэт з Ліды, літаратуравед, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі і публікацый у мясцовый і рэспубліканскай прэсе, у тым ліку ў тыднёвіку беларусаў Падляшша “Ніва”. Стваральнік і шматгадовы кіраўнік суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Лідзе.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара