Мікола Папека: Планую на „хіміі” пісаць байкі



Палітзняволены пчаляр-паэт Мікола Папека, які адбывае пакаранне ў Мазыры, распавёў у лісце пра свой удзел у культурных мерапрыемствах і пра сваё жаданне пісаць байкі.

Мікола Папека паведаміў: «Быў святочны канцэрт, на якім мы самі выступалі з песнямі гуртоў ДДТ і Цоя (Кіно). Я дэклараваў верш Паўлюка Труса «Падаюць сняжынкі», якім уразіў як начальства, так і асуджаных».

Палітвязень таксама распавёў, што яму прапанавалі напісаць артыкул для мясцовай газеты пра тое, як вязні з ПУАТ, пераапрануўшыся ў клоўнаў, ездзілі з падарункамі і тэтральнымі пастаноўкамі ў дзіцячыя прытулкі.

Папека хоча пісаць у зняволенні байкі, але адзначае, што для гэтага трэба шмат вольнага часу.

Адрас для лістоў Мікалаю Папеку: папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №21, 247760, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, 24.