Мікола Таранда адмысловай імпрэзай адзначыў сваё 60-годдзе



Шосты дзясятак гадоў гарадзенцу, кіраўніку вядомага калісьці гісторыка-культурнага клубу „Паходня” Міколы Таранды быў адзначаны ў Цэнтры гарадскога жыцця.  На імпрэзу прыйшлі колішнія пахаднянцы, калегі па працы Міколы Таранды. Гэта была вечарына памяці пра „Паходню”, пра якую ў казалі і пісалі не толькі ў Гародні, але і ва ўсёй краіне.

Кажа прафесар Аляксей Пяткевіч:

– Такія імпрэзы, канешне, патрэбыя. Таму што людзі гэтага веку і старэйшыя – яны шмат чаго рабілі ў свой час, калі быў актыўны беларускі рух. На гэтай хвалі, на паверхню гэтага руху выйшла многа моладзі, і гэта была вельмі прыемная сітуацыя ў другой палове 80-х – у 90-ыя гады.  

Адмысловым госцем вечарыны была Кася Камоцкая, лідарка гурта „Новае неба”. Яна выканала свае песні розных гадоў, якія так любіла пакаленне 90-х.

Кажа юбіляр, Мікола Таранда:

– Пасля таго, як стварылася “Паходня”, я заўсёды цікавіўся тымі людзьмі, якія спявалі беларускія песні. І таму давялося пазнаёміцца з усімі спевакамі, з усімі рок-музыкантамі, таму што тры першыя фестывалі “Рок-крок” мы праводзілі ў Гародні – 87, 88, 89 год. А з Касяй заўсёды сустракаліся. Паехалі на “Басовішча” ў 1990 годзе – там яна спявае. І яна яшчэ сюды прыязджала, у “Батлейцы” была разам з Лявонам Вольскім і іншымі музыкамі.

Падчас імпрэзы Мікола Таранда паказаў мультымедыйную прэзентацыю са сваёй багатай калекцыі фатаздымкаў з яго асабістага жыцця, якое цесна было пераплеценае з жыццём беларускай Гародні 80-х – 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя