Мілена Драгічэвіч-Шэшыч выступіла ў Гародні



Паўсотні гарадзенцаў прыйшло на адкрытую лекцыю Мілены Драгічэвіч-Шешыч, што адбылася ў культурнай пляцоўцы «ДОМ46».

Эксперт культуры Мілена Драгічэвіч-Шешыч з’яўляецца кіраўніком секцыі ЮНЭСКА па культурнай палітыцы і яна ўпершыню завітала ў Гародню. Яе лекцыя мела назву ”Культура у стратэгіі развіцця рэгіёнаў”

У чым адметнасць такіх лекцый Мілена Драгішевіч-Шечіч распавядае праз перакладчыка:

— Гэта лекцыя для ўсіх актараў гарадской культуры, не толькі для прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыі, але таксама і для прадстаўнікоў улады і у тым ліку нават для працаўнікоў аховы здароўя.

Кіраўнік «ДОМ46» Яўгенія Рамановіч:

— Я вельмі рада, што Мілена прыехала, бо мы насамрэч маглі згубіць такую магчымасць, маглі выбраць іншы горад: Менск, Берасце, Віцебск, але выбралі менавіта Гародню. Выдатна, што яна тут — гэта файны шанец даведацца, што мы можам змяніць у нашым горадзе.

Візіт Мілены Драгішевіч-Шечіч у Гародню быў арганізаваны ў межах адукацыйнай праграмы, якую ладзіць «Галерэя Ў» для менеджэраў культуры, якая называецца «Арт-платформа».

Беларускае Радыё Рацыя