Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор»
6 дзён таму
Міністэрства інфармацыі прыпыніла з 16 траўня на тры месяцы дзейнасць выдавецтваў ТАА «Лімарыус» і ПВУП «Кнігазбор».

У міністэрстве падставай для рашэння назвалі не выкананне тэрмінаў звароту ў ведамствы з паведамленнем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.
Выдавецтвы выпускалі ў асноўным кнігі аўтараў з Беларусі. Так у «Лімарыусе» выходзілі кнігі Ганны Севярынец. „Кнігазбор” найбольш вядомы праектам „Беларускі кнігазбор”.