Міністр інфармацыі ў Слоніме адкрыў кніжны “Санет”
ААТ “Белкніга” у суботу, 15 чэрвеня, адкрыла сваю новую кніжную краму “Санет”. Гэта ўжо трэцяя кнігарня ў Слоніме: “Санет” і дзве прыватныя.
Адным з першых наведвальнікаў кнігарні былі старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, кіраўнік ААТ “Белкніга” Аляксандр Вашкевіч і міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч.
“Санет” з’явіўся ў будынку Слонімскага райвыканкама. Гэта дванаццаты па ліку кніжны магазін кнігагандлёвай сеткі “Белкніга” на Гарадзеншчыне. Агульная гандлёвая плошча “Санета” складае каля 125 м кв. Урачыстае адкрыццё “Санета” адбудзецца сёлета 1 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства і друку.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота slonves.by
