«Між светам тым і гэтым»



Беларусь адна з краін-лідараў па ўжыванні алкаголю. Не дзіва, што нашы пісьменнікі звяртаюцца да гэтай тэмы. У менскім выдавецкім доме «ЛогвінаЎ» прайшла прэзентацыя працягу «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка» пад назвай «Між светам тым і гэтым». Гаворыць яе аўтар Анатоль Астапенка:

— Кніга мая, ужо вядомая, як называецца: «Між светам тым і гэтым» —  гэта працяг «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка», але крыху ў іншым ключы. Гэта не дакументальная кніга, не аснаваная на рэальных падзеях, але чыста мастацкі твор. Але тэма застаецца той ж і магчыма мастацкі шлях дае больш магчымасцяў выказаць нешта. Калі мы пішам дакументальныя рэчы, дык не можам адарвацца, а тут мы можам даць сабе большы прастор для нейкай філасофіі, і таму я выкарыстаў ужо такую магчымасць у гэтай новай кнізе.

Сярод удзельнікаў прэзентацыі кнігі было нямала тых, хто ў свой час спрычыніўся пэўным чынам да вываду аўтара са згубнай сцяжыны на Божую сцежку. Сярод іх і Жыровіцкі манах Іаан – у свеце паэт Зніч – Алег Бембель.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя