Міжнародны дзень чытання паэмы „Сымон-музыка”



4 снежня – міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа „Сымон-музыка”. У музеі класіка беларускай літаратуры ў Менску адбудзецца адмысловая імпрэза. Яе пачатак прызначаны на 16.00.

IMG_1585   Фота vitbichi.by

Апроч таго, паэма Якуба Коласа прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё „Беларусь”. Цягам дня будуць гучаць урыўкі вядомага твора не толькі па-беларуску, але і ў перакладах — па-расейску, па-ўкраінску, па-казахску, па-ангельску і па-іспанску. Чытаць урыўкі з паэмы будуць як журналісты радыё „Беларусь”, так і прадстаўнікі нацыянальна-культурных супольнасцяў краіны.

skripka-8   Помнік у Менску, фота monument-minsk.narod.ru

Дарэчы, акцыю па чытанні „Сымона-музыкі” падтрымалі за мяжой. Свой удзел у сацыяльна-культурнай акцыі пацвердзілі музеі Расеі, Літвы і Украіны, цэнтральная бібліятэка горада Валгаграда і таварыства беларускай культуры „Спадчына” з Друскенікаў. Сёлета адзначаецца  90 гадоў з часу, калі „Сымон-музыка” выйшаў асобным выданнем.

Паводле БелТА

[manual_related_posts]
  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/1655403221396801/ Ksenia Lihodedova

    Да УЖ – молчанов (на фото слева) сыграл заглавную роль в моём КиноПолотне запрещённом властями проимперскими, а потом продал творчество своими участиями в дурманящей нацию рекламе таблеток. Я бы ему не поручал читать сие! В это же время ск подчинившись луке сдаёт меня в интернат „дур””дома” из-за моего антиимпериализма – см. фейсбук руслан зголич…

Комментарии для сайта Cackle