Міжнародны дзень музеяў



Сёння, 18 траўня, Міжнародны дзень музеяў. Перадусім з ім звязаная традыцыйная штогадовая акцыя, якая ладзіцца ва ўсім свеце – “Ноч музеяў”. У Беларусі адзін з чатырох самых старых музеяў знаходзіцца ў Пінску. Амаль за стагоддзе свайго існавання ён не спыняў дзейнасць нават у часы Другой Сусветнай вайны.

Музей Беларускага Палесся Фота: wikipedia.org

“Установа захавала першыя экспазіцыі, якія ствараліся яшчэ ў сярэдзіне 1920-х гадоў”, – адзначае краязнаўца Эдвард Злобін:

–  Захаваў даваенныя калекцыі, першыя экспанаты, якія збіраліся. Гэта вялікі комплекс этнаграфічнага матэрыялу, вельмі шмат даваенных фотаздымкаў. Ёсць прадметы з  Манькавіцкага замка. Адным словам, вельмі шмат цікаўных рэчаў. Адна з найбольш цікаўных навуковых бібліятэк у краязнаўчай сферы і ў гісторыі краю – гэта, канешне, Музей Беларускага Палесся ў Пінску. На тэрыторыі Берасцейскай вобласці гэта самы стары музей, і ён з’яўляецца адным са старэйшых з дня заснавання на тэрыторыі ўсёй Беларусі.

Музей Беларускага Палесся ў Пінску налічвае ў сваіх фондах каля 70 тысяч адзінак экспанатаў. А мастацкая калекцыя ўстановы лічыцца другой па значнасці ў краіне, пасля Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]