Міжнародны фестываль “Паланэз-2017” адбудзецца ў Слоніме



У Слоніме, 3 чэрвеня, адбудзецца традыцыйны Міжнародны фестываль “Паланэз-2017”. У ім прымуць удзел больш за 20 калектываў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расеі.

Фестываль адкрыецца ў 10 гадзін на набярэжнай канала Агінскага. А потым усе ўдзельнікі мерапрыемства па Першамайскай і Чырвонаармейскай вуліцах горада пройдуць шэсцем у Слонімскі цэнтр культуры, дзе адбудзецца конкурсная праграма.

Падчас мерапрыемства ў Слоніме будзе наладжаны вялікі святочны канцэрт, розныя выставы і майстар-класы, а таксама арганізаваны гандаль і атракцыёны.

Беларускае Радыё Рацыя