Міжнародны конкурс “Міс-экстрым”: кастынг у Глыбокім



У Глыбокім адбыўся першы кастынг на трэці па ліку Міжнародны конкурс “Міс-экстрым”.

Гэты конкурс стартаваў менавіта ў Глыбокім два гады таму. Ён спалучае фэшн і спартыўна-турыстычнае спаборніцтва. Як заяўляюць арганізатары, мэта конкурсу – стварэнне эталона для пераймання – актыўнай, адукаванай, духоўна развітай, прыгожай, арыентаванай на поспех жанчыны. Да таго яна павінна аддаваць перавагу здароваму ладу жыцця, любіць свой горад, рэгіён, краіну.

Як кажа галоўны арганізатар конкурсу, мадэль Наталля Трафімава, сёлета ў конкурсе пашырацца ўзроставыя межы і з’явяцца новыя намінацыі.

– Ёсць такое паняцце: карону ў масы. То бок, кожная дзяўчына марыць быць каралевай, кожная жанчына марыць быць каралевай. Не істотна колькі ёй гадоў: шэсць, ці шэсцьдзясят шэсць… Гэта мой аўтарскі праект. Мяне падтрымліваюць розныя партнёры, сацыяльныя ўстановы. І далучаюцца да нас кожны сезон новыя. Гэтай ініцыятыве ўжо тры гады.  У гэтым годзе мы адкрылі новыя намінацыі, мы пашырылі наш праект.

Міжнародны конкурс “Міс-экстрым-2019” арганізатары плануюць правесці ў Маладзечанскім раёне. Галоўнымі арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ТАА Прадзюсерскі Цэнтр “Медыя Моделс Скул ММС”, сацыяльная ўстанова па садзейнічанні развіцця культурных інавацый у турызме пры падтрымцы аграсядзібы „Утрына”, прызнанай у 2018 годзе лепшай сядзібай у сферы „Інавацыйны падыход”.

У Глыбокім у кастынгу спаборнічалі дванаццаць прэтэндэнтак. Права на ўдзел у міжнародным конкурсе атрымала Сняжана Морхат. Наступны кастынг пройдзе ў Слоніме 31 сакавіка. Мяркуецца, што сёлета ў конкурсе прыме ўдзел каля трыццаці жанчын.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна