Мова нанова: чаму беларускамоўным патрэбна рыторыка



У гэтую сераду на занятках «Мова нанова» наведвальнікі не толькі паслухаюць госця — кандыдата філалагічных навук, выкладчыка лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягора Прыстаўку — і зададуць яму пытанні, але і папрактыкуюцца ў маўленні самі.

Вы даведаецеся, як прамаўляць больш упэўнена і красамоўна, і замацуеце атрыманыя веды на практыцы. Вядома, усё без прымусу)). Але будзем рады падставіць мовананоўскае плячо і стварыць прыязную атмасферу для вашых крокаў да мовы!

21 красавіка ў 19.00  Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)