Мова як рытуал



Спектакль паводле вершаў Вальжыны Морт прэзентавалі ў Цэнтры сучасных мастацтваў. „Мова Х” – гэта інтэрактыўная дзея, якая цалкам пагружае гледачоў у тэкст і стварае атмасферу зацыкленасці, рытуальнасці, патрабуе поўнай увагі прысутных. Галасы акторак падчас дэкламацыі вершаў зліваюцца ў адзіны працяжны стогн-маніфест.

img_0178

 „Гэта камерны спектакль. Пры ўдзеле больш чым дваццаці гледачоў ён перастае працаваць”, – адзначае рэжысёр тэатра „Галава-Нага” Аляксей Стрэльнікаў.

Тую сімволіку выбрала сама Вальжына Морт. Яна параўноўвае наша стасаванне з мовай з працэсамі нараджэння, сталення, выхоўвання. Мне падаецца, што гэта вельмі цікава і прадуктыўна з таго пункту гледжання, што гэта той рэдкі выпадак, калі над намі не вісіць нейкага імператыву рабіць ці не рабіць штосьці, размаўляць ці не размаўляць. І я бачу ў гэтым вялікую свабоду.

Першы паказ спектакля „Мова Х” адбыўся падчас мінулагодняга міжнароднага фестывалю „Тэатральны куфар”, дзе ён атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі „Лепшая эксперыментальная праца”.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з рэпетыцыі, аўтар Мікола Ляшкевіч