Мультымедыйны праект Паўла Вайніцкага “Асабісты Чарнобыль”



У полацкай Мастацкай галерэі адбылося адкрыццё мультымедыйнага праекта Паўла Вайніцкага “Асабісты Чарнобыль”. Гэта выстава пра ўласны траўматычны досвед пражывання радыяцыйнага бедства.

_dscn0285

Выстава ўяўляе сабой мастацкую рэфлексію на драматычнае бедства, сведкам і міжвольным удзельнікам якога стаў мастак, аб якім ён гаворыць: “Чарнобыль – персаніфікаваны пераломны момант, мой, асабісты, які ўплывае на тое, што здарылася са мной тады і адбываецца цяпер”.

_dscn0250

Адкрыццё мультымедыйнага праекта суправаджаў гукавы дызайн Яўгена Рагозіна і музыка Вольгі Рагавой.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік