Музей Беларускага Палесся запрашае ў казачнае падарожжа
Музей Беларускага Палесся, што месціцца ў Пінску, запрашае ў казачнае падарожжа. На працягу месяца, з нагоды калядных і навагодніх свят, установа будзе ладзіць акцыі, конкурсы, выставы і квэсты. Для школьнікаў падрыхтаваныя майстар-класы па вырабе калядных паштовак.
Ужо працуе традыцыйная выстава навагодніх ляляк, якая распавядае гісторыю з’яўлення ёлачных упрыгожанняў, адзначае супрацоўніца музея Ірына Федаровіч:
— Калі робіцца цацка, выкарыстоўваецца мастацкае распісванне, выдзіманне і вядома, найцікавейшыя цацкі, якія тут прадстаўлены, гэта цацкі з ваты.
Адміністрацыя Музея Беларускага Палесся паведамляе, што такія мерапрыемствы выклікаюць попыт у грамадстве, таму сёлета на іх адведзены цэлы месяц.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск