Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на „Дзень каваля”
Год таму
Свята „Дзень каваля” арганізуюць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 11 лістапада, піша агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на ўстанову.
Мерапрыемства прымеркавана да дня памяці святых Космы і Даміяна, які адзначаецца 14 лістапада, якія лічацца нябеснымі заступнікамі майстроў кавальскай справы.
Тых, хто прыйшоў на свята, чакаюць канцэртная праграма, майстар-класы, квэст, традыцыйныя народныя танцы і гульні, кірмаш. Жадаючыя змогуць паспрабаваць сябе ў ролі каваля і даведаюцца шмат новага аб гэтым старадаўнім рамястве. Будуць арганізаваны лагера рыцараў і рамеснікаў, фотазона.
„Дзень каваля” пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (Менскі раён, в. Азярцо) 11 лістапада з 13:00 да 18:00.