Мужчынскі стрыптыз з Лас-Вегаса едзе ў Менск
У менскай канцэртнай зале Prime Hall 2 красавіка ўпершыню выступіць калектыў амерыканскага шоў мужчынскага стрыптызу Chippendales з праграмай Break The Rules. Праграма разлічана толькі для паўналетніх гледачоў, паведамляе mag.relax.by.
Шоў Chippendales было заснавана ў 1979 годзе і стала першым такім праектам для жаночай аўдыторыі. Цяпер гэта адзін з самых вядомых у сваім жанры калектываў, гастрольны графік якога ўжо распісаны да канца года.
У Chippendales свой тэатр у Лас-Вегасе, штогод іх шоў наведвае каля 2 мільёнаў гледачоў.
У кожным прадстаўленні на сцэну выходзяць 12 танцораў з фірмовымі обрэзанымі манжэтамі і каўнерыкамі пад матылька на голы торс. Па ходзе шоў яны паўстаюць перад гледачамі ў самых розных вобразах – будаўнікоў, каўбояў, лекараў.
Шоў Chippendales пабудавана на традыцыях Брадвея – з танцавальнымі і вакальнымі нумарамі, элементамі мюзікла і выверанай рэжысурай.
Фота thelatefarmer.com, cdn.kurier.a
