Мужчынскія спевы без гендэрных абмежаванняў



У Менску прэзентуюць кружэлку з этнаграфічнымі запісамі 1960-90-ых гадоў мінулага стагоддзя. Прэзентацыя пройдзе ў фармаце «Спеўнага сходу». То бок, удзельнікі паспрабуюць развучыць беларускія народныя песні, якія раней спяваліся пераважна мужчынамі.

Гаворыць аўтар і кіраўнік праекту «Традыцыя» Сяржук Доўгушаў:

– Ужо рабілі “Спеўныя сходы” мужчынскія. Усё роўна, прыходзіць большая частка дзяўчат. Не ведаю, можа хочуць вывучыць песні, каб хлопцам спяваць. Таму што нашыя мужчыны сарамлівыя. Але ўсё добра. Гэта ж прэзентацыя. Мы вучымся, мы знаёмімся з тэкстамі. Хай прыходзяць усе.

Дыск з мужчынскімі спевамі распачынае серыю выданняў пад загалоўкам «Традыцыя». Прэзентацыя кружэлкі  пройдзе 20 красавіка ў менскай кавярні «Грай». А наконадні, 17 красавіка, гурт «Вурай» з Сяржуком Доўгушавым на чале зайграе ў Менску супольны канцэрт з польскім калектывам T/Aboret. Дзея пройдзе ў клубе Brugge. 

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]