Музычнае падарожжа праз стагоддзе



У Менскай філармоніі адбыўся канцэрт “Музычнае падарожжа праз стагоддзе”, прысвечаны 100-годдзю аднаўлення незалежнасці Польшчы.

Гаворыць старшыня Саюза кампазітараў Польшчы Мечыслаў Комінэк:

– На сённяшнім канцэрце ёсць творы Ігнацыя Яна Падарэўскага, без якога з незалежнасцю Польшчы было б складана. Дзякуючы сваёй актыўнасці, ён мог мець непасрэдны кантакт з прэзідэнтам ЗША, з якім мог размаўляць наконт падтрымкі дзеля незалежнасці Польшчы.

На канцэрце творы польскіх кампазітараў міжваеннага перыяду прагучалі ў выкананні музычнага калектыву “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара