Музычная сфера ў Беларусі па-ранейшаму „пад кантролем”



Пра лібералізацыю казаць складана. Прынамсі ў музычным напрамку – сказаў у праекце «Месца для прэсы» кіраўнік сайту «Тузін ФМ» Сяргей Будкін.

budkin

У Беларусі абмяркоўваецца навіна, што ўлады дазволілі пасля доўгай забароны канцэрты Сяргея Міхалка і яго гурта «Брута» ды таксама «Народнага альбома», дзе выступаюць забароненыя музыкі – Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч. Але ўсе не так проста, паводле адмыслоўцы.

– Гэта сітуацыя так ці інакш мянялася – то можна было, то не, як на арэлях. У цэлым сітуацыя, мне здаецца, не змянілася, таму што гэта кантралюецца. Вось паслязаўтра меўся быць канцэрт гурта “Дзецюкі” ў межах нашай акцыі “Жывы тузін” у Менску, але яшчэ месяц таму ён быў забаронены, прычым, афіцыйнай паперай.

«Дзецюкі», Вінцэнт, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі, паводле кіраўніка сайту «Тузін ФМ» Сяргея Будкіна, па-ранейшаму знаходзяцца ў негалосных спісах забароненых выступоўцаў ў Беларусі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Budzma.by