Музычныя віншаванні ад Таццяны Грыневіч і яе сына Адася
Вядомая спявачка і першая скрыпка пратэстаў у Менску Таццяна Грыневіч за некалькі гадзін да Новага года даслала з Турцыі свае пажаданні ўсім беларусам, якія знаходзяцца на Бацькаўшчыне, і тым беларусам, якія не па сваёй уласнай волі, апынуліся па-за яе межамі. У прыватнасці, Таццяна Грыневіч сказала:
-Мы заўжды ў гэты час чакаем радасных і вясёлых святаў, то няхай 2022 год прынясе нам цуд, калі мы ўсе павернемся з чужыны на Радзіму, а палітвязні з-за кратаў вернуцца дадому, і Беларусь будзе вольнай, бо Хрыстос Бог нарадзіўся і Новы год надыходзіць!!!
Дарэчы, учора быў дзень нараджэння ў Паўла Севярынца. То няхай нашы навагоднія віншаванні ўсім палітзняволеным, а таксама песня „Ялінка” ў перакладзе Кастуся Севярынца, даляцяць да іх і да Паўла Севярынца за краты, асветляць гэтыя святочныя дні, дадуць больш трываласці ўсім нам.
З Новым годам, сябры!
Беларускае Радыё Рацыя
