“Музычныя жамчужыны барока” ў Берасці



Польскі арганіст і тытулярны арганіст Марыяцкай базілікі ў Кракаве Марэк Стэфаньскі выступіў з канцэртам “Музычныя жамчужыны еўрапейскага барока” ў Берасці.

Імпрэза адбывалася пад скляпеннямі мясцовага Крыжаўздзвіжанскага касёла:

– У Берасці 330 тысяч жыхароў, але ў залі былі месцы. Напэўна, калі б берасцейцы ведалі пра гэты канцэрт, то падыходзілі б і далучаліся да выдатнай, класічнай, арганнай музыкі.

Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці. Сярод прысутных былі прадстаўнікі польскай меншасці, працаўнікі культуры і дыпламатычнай місіі.

Мікола Ляскевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце