“Музыка бяз засцярог” – польская і беларуская рок-музыка



“Музыка бяз засцярог” чарговы раз прагучала ў Гайнаўцы. ”. У Музеі і асяродку беларускай культуры можна было пабачыць выступы рок-гуртоў з Беларусі і Польшчы. Для нас нечаканасцю была ўжо сама прапанова канцэрта, кажуць сябры гурта “Сцяна”:

– Мы ні так даўно, калі гралі на “Ракавіска” думалі, ну ў Гайнаўцы будзем настурны раз толькі праз год. А тут, аказваецца, не прайшло і некалькі месяцаў – і зноў мы ў Гайнаўцы.

– Усё файна, усё супер. Рок-н-рол.

– Вы чуеце мой голас і мне здаецца, што мой голас кажа больш за мяне.

– Прыемна ўсё ж такі тры разы выходзіць на “біс”.

На мерапрыемстве выступілі таксама гурты: “5сот5” і польскамоўны “Дзікі рай”.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.