„Мясцовы час” цяпер і ў Віцебску



Алесь Аркуш прэзентаваў свой новы раман „Мясцовы час” у Віцебску на Арт-базе. Традыцыйна для падобных імпрэзаў полацкага пісьменніка, у сустрэчы ўзялі ўдзел музыкі, на гэты раз – лідар рок-гурта Sumarok Ігар Палынскі і бард Стась Сілка. Вядоўцам прэзентацыі выступіў паэт Алесь Замкоўскі.

Алесь Аркуш распавёў пра гісторыю стварэння рамана „Мясцовы час”, чытаў свае вершы і ўрыўкі прозы, адказваў на пытанні. Імпрэза доўжылася амаль 2.5 гадзіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік