На Берасцейшчыне моладзь і прамоўтары даўніны рыхтуюцца да “Гукання вясны”



Нягледзячы на ўздым цікаўнасці да традыцыяў і мовы, краязнаўцы лічаць што развіваць павагу да традыцый трэба яшчэ больш.

Кажа гісторык, прадстаўнік таварыства “Загароддзе” Віктар Місіюк:

– На маю думку, мала робяць для захавання. А гэта вельмі крыўдна, бо гэтая традыцыя звязаная з нашымі продкамі. Павага да продкаў і  павага да саміх сябе будзе фактарам для адраджэння традыцый. 

Шэраг ініцыятываў з Берасця, ужо плануюць у бліжэйшыя выходныя правесці каляндарны абрад “Гукання вясны” і запрашаюць усіх да актыўнага ўдзелу. Папярэднюю інфармацыю аб мерапрыемствах можна знайсці ў пошуку сацыяльных сетак і ў інтэрнэце праз фразу: “гуканне вясны”.

Рэканструктары абяцаюць максімальна набліжаную аўтэнтыку, сяброўскую кампанію аднадумцаў і знаёмства з адмыслоўцамі якія грунтоўна вывучаюць рэгіянальныя традыцыі.

 

Беларускае Радыё Рацыя