На ebay прадаецца рэдкі дакумент беларускай арганізацыі 1929 года



На інтэрнэт-аукцыёне прадаецца рэдкі дакумент малавядомай беларускай арганізацыі „Таварыства Помачы Люднасьці Беларускіх Земляў у Польшчы, пацярпеўшых ад няўраджаю”, якая была заснавана ў часы міжваеннай Польшчы ў Варшаве.

Прадавец з Эстоніі просіць за статут таварыства 80 даляраў ЗША.

Таварыства дапамогі пацярпелым ад неўраджаю было заснавана ў 1929 годзе Беларускім сялянска-рабочым пасольскім клуб „Змаганне”. Праіснаваўшы ўсяго некалькі месяцаў ва ўмовах пастаяннага ўціску з боку польскіх уладаў арганізацыя была ліквідавана.

Беларускае Радыё Рацыя