На Фестывалі Pradmova ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых



Удзельнікі Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, што праходзіць у менскім Палацы мастацтваў, ушанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў падчас сёлетніх пратэстаў.

Кажа паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч:

– Я прапаную ўсіх, асабліва тых, хто зараз у сядзячым становішчы, згадаць хвілінай маўчання ўсіх тых, хто гэтым летам і гэтай восенню загінуў за тое, што, як мы, верылі ў перамены і ў лепшую Беларусь для нас усіх.

Таксама са сцэны прагучалі імёны тых арганізатараў, спонсараў, валанцёраў, удзельнікаў імпрэз, якія апынуліся за кратамі лукашэнкаўскіх турмаў замест таго, каб узяць удзел і Фестывалі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск