На Глыбоччыне адзначаюць юбілей Марыі Баравік



70 гадоў беларускай паэтцы, сябру Саюзу беларускіх пісьменнікаў Марыі Баравік з Глыбоччыны. Вершы, эсэ, казкі для дзяцей, а таксама праца Падсвільскай суполкі Таварыства беларускай мовы – ўсё гэта паспявае паэтка з Глыбоччыны, нягледзячы на ўзрост.

Maryja_Baravik

“Гэта добры, разумны і духоўна блізкі чалавек”, – кажа сяброўка і аматарка творчасці юбіляркі Любоў Карчэўская.

– З Марыяй мы сыйшліся. Проста па духу роўныя. Цяпер усіх цікавіць: каго мэбля, каго рамонты, каго яшчэ штосьці. А тут такое нешта сваё роднае, блізкае, што мы можам гаварыць день-ноч. Духоўна я лічу сябе шчаслівым чалавекам.

Марыя Баравік нарадзілася 22 лютага 1946 году ў вёсцы Прэабражэнка Глыбоцкага раёну ў сялянскай сям’і. Скончыла Падсвільскую сярэднюю школу і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – аддзяленне журналістыкі. Паэзіяй пачала цікавіцца ў школьныя гады. Друкавалася ў розных выданнях, у тым ліку альманахах „Край” і „Далягляды”. Выпусціла агулам шэсць паэтычных зборнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі