На Купалле на канале Агінскага адбыўся парад лодак



У Слоніме вечарам, 7 ліпеня, на набярэжнай канала Агінскага адбылося свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі – Купаллю. Святкаваць Купалле ў цэтры Слоніма пачалі яшчэ напачатку 1990-х гадоў. А потым гэта традыцыя спынілася. І толькі пару гадоў таму Купалле зноў вярнулася ў Слонім. 

Сёлета Купалле ў Слоніме пачалося з сапраўднага параду самаробных лодак і плытоў, якія змайстравалі слонімцы на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Гэтыя плыты і лодкі рухаліся па канале Агінскага, і іх шчыра віталі слонімцы, якіх сабралася даволі шмат, тым больш нарэшце ў Слоніме спыніліся дажджы і пачалося цёплае сонечнае лета.

Пасля параду самаробных плытоў, Купалінка запаліла касцёр, а супрацоўнікі МНС парадавалі яшчэ землякоў вялікімі штучнымі фантанамі.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім